воскресенье, 29 января 2012 г.

Анархістаў Дзядка і Францкевіча пазбавілі спатканьняў

Анархістаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча пазбавілі кароткатэрміновых спатканьняў з роднымі за дысцыплінарныя спагнаньні.
Бацька Мікалая Дзядка спадар Аляксандар: “Ён патэлефанаваў 1-га студзеня раніцай, было вельмі нечакана, павіншаваў нас з Новым годам. Пасьля гэтага быў толькі адзін ліст, хаця раней лісты мы атрымлівалі дастаткова часта. Потым яго за зусім нязначныя парушэньні — трымаў рукі ў кішэнях, а яны палічылі, што гэта нейкі выклік — пазбавілі спатканьняў, пазбавілі права карыстацца турэмнай крамай (ён цяпер можа купляць прадуктаў толькі на 35 тысяч у месяц), і перадач пазбавілі”.
Маці другога анархіста, Аляксандра Францкевіча, спадарыня Тацяна сама наведаць сына пакуль ня можа. З Аляксандрам днямі сустрэўся адвакат, распавяла Тацяна Францкевіч:
“Прашэньні аб памілаваньні іх не прымушаюць пісаць. Пазбавілі яго кароткатэрміновага спатканьня за дысцыплінарнае парушэньне. У сераду туды езьдзіў адвакат, начальнік сказаў, што Саша знаходзіўся не ў сваім атрадзе.
Я разумею, гэта таму, што ў сакавіку падыходзіць тэрмін, калі Аляксандар, калі ня мае ніякіх спагнаньняў, можа напісаць хадайніцтва аб пераводзе яго на іншы, больш спрыяльны рэжым утрыманьня. У яго заўвагаў не было, а зараз вось зьявіліся".
Такім чынам, спадзяваньняў на зьмены рэжыму ўтрыманьня ні ў Дзядка, ні ў Францкевіча няма.
ссылка

Комментариев нет:

Отправить комментарий